“Ажыўшая даўніна”. Вынiкi

6 верасня 2017 г. у горадзе Добруш адбылося ўрачыстае закрыццё конкурсу разьбы па дрэве “Ажыўшая даўніна”. Павіншаваць і ўзнагародзіць удзельнікаў конкурсу прыйшлі: дырэктар установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” Шамшэня Мікалай Іванавіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Добрушскага раённага выканаўчага камітэта Раздуева Алена Фёдараўна, вядучы рэферэнт аддзела культурна-асветнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення Шнейдар Артур Генадзьевіч, а таксама народны ансамбль народнай песні “Свята” ДУ “Добрушскі раённы палац культуры”.

Мастацкі ўзровень выкананых работ ацэньвала эскпертная камісія ў складзе: Уладзіміра Ільіча Андрыянава – скульптара, Яны Міхайлаўны Канавалавай – кераміста-скульптара, Мікалая Іванавіча Шамшэні – дырэктара ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”, Святланы Алегаўны Бяспалавай – метадыста па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”. Вырашана ўзнагародзіць:

- дыпломам I ступені Мінкова Валерыя Леанідавіча;
- дыпломам I ступені Казлоўскага Валерыя Пятровіча;
- дыпломам II ступені Сілкова Васіля Рыгоравіча;
- дыпломам III ступені Расолава Віктара Аляксеевіча;
- дыпломам “За высокае майстэрства і мастацкі густ” Градуленку Аляксея Аляксандравіча;
- дыпломам “За лепшы мастацкі вобраз” Батана Аляксея Фёдаравіча;
- дыпломам “За лаканізм і выразнасть твора” Мінкова Рамана Валер'евіча;
- дыпломам “За захаванне і творчае развіццё традыцый разьбы па дрэве” Мінкова Валерыя Леанідавіча.