Абрад “Чырачка”

26 лютага 2017 года ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна ўстановай “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” здзейснены маніторынг старажытнага абраду праводзін зімы і гукання вясны “Чырачка”.

Захавальнікі абрадавай традыцыі і асноўныя завадатары правядзення “Чырачкі” - удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Таняжанка” Тонежскага сельскага дома культуры дзяржаўнай установы “Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Удзельнікі калектыву пераймаюць ад старажылаў мясцовыя ўзоры фальклору, пастаянна пашыраюць свой абрадавы рэпертуар. Каб перадаваць культурную спадчыну моладзі, плённае супрацоўніцтва наладжана паміж сферамі культуры і адукацыі - з суседніх вёсак школьнымі аўтобусамі на свята прывезлі старшакласнікаў.

Адметнасць мясцовай традыцыі, захаванасць старажытных рытуальных дзеянняў і атрыбутаў стала нагодай для ўключэння ў 2016 годзе абраду “Чырачка” ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.