Выстава работ майстроў разьбы па дрэве г. Гомеля і Гомельскай вобласці “Дрэва жыцця”

15 лістапада 2017 года ў 16:00 у выставачнай зале ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” адбылося адкрыццё выставы работ майстроў разьбы па дрэве г. Гомеля і Гомельскай вобласці “Дрэва жыцця”.

Дрэва – адзін з самых старажытных скульптурных матэрыялаў, які валодае шырокімі пластычнымі магчымасцямі для стварэння разнастайных кампазіцый. Творчы патэнцыял майстроў раскрываецца ў эксперыментах па спалучэнню грубых элементаў з паліраванымі. У кожнага майстра свой спосаб дыялогу з дрэвам, які дазваляе ствараць унікальныя сюжэты, надаваць вобразам рух і дарыць дрэву другое жыццё.

На выставе прадстаўлены прадметы ўтылітарнага характару, дэкаратыўныя пано і многае іншае, таксама прайшоў майстар-класс апрацоўкі дрэва.

Такія выставы граюць велізарную ролю ў папулярызацыі творчасці майстроў, аказваюць ім маральную падтрымку, натхняюць на новыя творчыя задумкі, надаюць заслужаную ўвагу і павагу да іх няпростага рамяства.


Час працы: аўт.-пт. 9:30-18:30,
сб. 10:00-17:00,абед: 13:30-14:30
нд.-пн. выхадны.

Выстава працягнецца да 14 снежня 2017г.

Уваход вольны!