Работа ўстаноў культуры з моладдзю як крэатыўны кампанент у сферы традыцыйнай народнай культуры

У канцы чэрвеня 2017 года ў Дуброўскім сельскім доме культуры Лельчыцкага раёна па ініцыятыве работнікаў установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” і ДУ “Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” для клубнікаў адбыўся семінар “Моладзь і традыцыйная народная культура”.

Работу семінара адкрыла дырэктар ДУ “Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Іна Мікалаеўна Коваль.

Пасля чаго адбыўся пераезд клубных работнікаў у вёску Данілевічы, дзе яны наведалі “каменную дзевачку”. Традыцыя пакланення гэтаму каменнаму крыжу ў 2016 г. атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Потым удзельнікі семінара сустрэліся з помнікам прыроды – шаноўным “старцам” Цар-дубам.

Дырэктар Дуброўскага сельскага дома культуры Святлана Сцяпанаўна Шукаловіч пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з дзейнасцю ўстановы, якую яна ўзначальвае. Семінарысты паглядзелі пакой-музей сялянскага побыту, выставу работ дзіцячага аматарскага аб’яднання “Вытокі”.

Аб рабоце клубных устаноў Гомельшчыны з дзецьмі і моладдзю па перадачы народных традыцый, а таксама аб праектнай дзейнасці і рабоце ўстаноў культуры і мясцовых суполак вобласці на перспектыву расказала вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” Людміла Генадзьеўна Мельнікава.

Вышэйназваны семінар пазіцыяніраваў работу сельскіх устаноў культуры з моладдзю як крэатыўны элемент у сферы традыцыйнай народнай культуры.