“Ажыўшая даўніна”

28 жніўня 2017 года ў горадзе Добруш пачаўся конкурс разьбы па дрэве “Ажыўшая даўніна”, які адкрылі: народны ансамбль народнай песні “Свята” ДУ “Добрушскі раённы палац культуры”, а таксама дырэктар установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” Шамшэня Мікалай Іванавіч разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Добрушскага раённага выканаўчага камітэта Раздуевай Аленай Фёдараўнай. У самім конкурсе прымаюць удзел разьбяры з розных раёнаў Гомельскай вобласці. Горад Петрыкаў прадстаўляе Батан Аляксей Фёдаравіч, горад Добруш – Мінкоў Валерый Леанідавіч, Мінкоў Раман Валер'евіч, Ляшкоў Мікалай Міхайлавіч, горад Гомель – Сілкоў Васіль Рыгоравіч, Расолаў Віктар Аляксеевіч і Казлоўскі Валерый Пятровіч.

Разьба з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Беларусі. Шматвяковыя традыцыі апрацоўкі дрэва, якія здаўна склаліся на Гомельшчыне, працягваюць, захоўваюць і перадаюць сваім вучням таленавітыя майстры-разьбяры.

У гэтым годзе на Добрушскай зямлі на працягу дзесяці дзён майстры разьбы будуць вырабляць скульптуры па казачнай тэматыцы.