Залатыя скарбы Гомельшчыны

15 жніўня 2017 года ў 16:00 у выставачнай зале ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” адбылося адкрыццё сумеснай выставы работ аплікацыі з саломкі і вырабаў з лазы майстроў Гомельскай вобласці і г. Гомеля “Залатыя скарбы Гомельшчыны”.

У Беларусі без лазы і саломы ніколі не абыходзіліся. Гэты лёгкі і трывалы матэрыял заўсёды быў пад рукой у народа. Набіраючая зараз папулярнасць работа з прыродным матэрыялам больш за ўсё адлюстроўваецца ў жанры лазапляцення. Гэта і разнастайныя кошыкі, і прадметы мэблі і інтэр'еру, і многія іншыя. На выставе прадстаўлены і ўзоры, выкананыя ў тэхніцы аплікацыі, - дэкаратыўныя пано, і саломапляценне бытавога характару. У цэлым, экспазіцыя адлюстроўвае ўсе традыцыі гэтага рамяства на Гомельшчыне.

Запрашаем усіх аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жыхароў горада палюбавацца шэдэўрамі народнай творчасці!