ВЫСТАВА “СВЕТ МАСТАЦТВА”

13 верасня 2017 года ў выставачнай зале ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” адбылося адкрыццё выставы навучэнцаў “Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа”.

На працягу 28 гадоў каледж дорыць свету таленавітых мастакоў, вучыць любіць мастацтва, прыкмячаць дэталі, на якіх будуюцца ўсе асновы. Гэта асаблівае месца, дзе заўсёды пануе дух творчасці, свабоды, палёту думак, дзе жывуць і дзеюць асаблівыя людзі!

Мастацкія творы студэнтаў каледжа адрозніваюцца тэматычнай разнастайнасцю і шырокім дыяпазонам творчых манер.

У экспазіцыі прадстаўлены больш за 20 крэатыўных работ. Будзем рады бачыць Вас!