V Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці»

З 23 па 25 чэрвеня ў г. Слонім Гродзенскай вобласці адбыўся V Рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці». Гэта мерапрыемства ўжо стала візітнай карткай Слонімшчыны і сабрала гасцей з усіх абласцей краіны.

Фестываль-конкурс праводзіцца з мэтай павышэння сацыяльнага статусу, ролі i значнасці сям'і ў грамадстве, далейшага развіцця і папулярызацыі традыцый аматарскай мастацкай творчасці сямейных калектываў.

Традыцыйна ў мерапрыемстве прынялі ўдзел творчыя сямейныя калектывы мастацкай самадзейнасці Рэспублікі Беларусь. Канкурсантамі фестывалю сталі 18 творчых сямейных калектываў.

Гомельскую вобласць на фестывалі прадставілі 2 калектыва з г.п. Акцябрскі. У намінацыі вакальна-харавы жанр праграму прадставіла жаночая група народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Рудабельская пацеха” ДУК “Акцябрскі цэнтр вольнага часу” (у складзе Кулак Юліі Анатольеўны, Беняк Вольгі Уладзіміраўны, Гароднай Ганны Юр’еўны і Верас Ганны Мікалаеўны).

У намінацыі “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” выстаўку-прэзентацыю “Сям'я - сузор'е талентаў” прадставіла сям’я Малаковіч (у складзе Малаковіч Наталлі Уладзіміраўны, Малаковіч Кацярыны Уладзіміраўны, Малаковіч Уладзіміра Уладзіміравіча, Бубовіч Анастасіі Міхайлаўны).

На працягу конкурснай праграмы кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі вядомыя дзеячы культуры Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі (старшыня журы), Валянціна Фёдараўна Гладкая, Аляксандр Іванавіч Кавалёў, Уладзімір Генадзьевіч Радзівілаў, Любоў Еўдакімаўна Раманенка, Тадэуш Іванавіч Стружэцкі і Аляксандр Макаравіч Фурман, вызначыла лепшых. Па выніках фестывалю жаночая група народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Рудабельская пацеха” узнагароджана дыпломам лаурэата III ступені, сям’я Малаковіч - лаурэат II ступені.

Віншуем удзельнікаў і жадаем далейшага творчага натхнення!