Даследаваць і перадаць спадчыну

Даследаваць і перадаць спадчыну- менавіта такія мэты паставілі перад сабой і сваімі калегамі вядучыя метадысты аддзела народнай традыцыйнай культуры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” пад час працоўнай паездкі ў снежні 2018 годаў Хойніцкі раён.

Спецыялісты з Гомеля сустрэліся з асноўным носьбітам і захавальнікам элемента нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Абрад “Провады русалкі” в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці” - аўтэнтычным фальклорным калектывам “Чысты голас” Вялікаборскага цэнтра вольнага часу ДУК “Хойніцкі раённы дом культуры”. Валянціна Кузьменка (мастацкі кіраўнік цэнтра і кіраўнік калектыву), Галіна Харошка, Ганна Ісачанка, Валянціна Шубянок, удзельніцы калектыву, расказалі пра вялікаборскія народныя традыцыі: святкаванне Каляд, Вялікадня, Провадаў русалкі, прастольных свят - Хрышчэння і Прачыстай (21 верасня), правядзенне дажынак і зажынак, выкліканне дажджу. Жанчыны выканалі калядныя і русальныя абрадавыя песні, згадалі і традыцыйныя пазаабрадавыя спевы, а таксама гісторыю назвы мясцовай Клімавай гары і іншыя цікавыя этнаграфічныя звесткі і жыццёвыя гісторыі, якія дапамаглі гомельскім спецыялістам скласці ўяўленне аб стане лакальнай фальклорна-абрадавай традыцыі.

Пад час правядзення маніторынгу працы ДУК “Хойніцкі раённы краязнаўчы музей” з элементам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Абрад “Провады русалкі” в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці” праведзена фотафіксацыя стэндаў, прысвечаных дадзенаму абраду і бортніцтву, якое таксама з’яўляецца рэспубліканскай гісторыка-культурнай каштоўнасцю - элемент “Лясное бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці”, дадзены рэкамендацыі па далейшай працы.

Праграма паездкі ўключала ўдзел у семінары работнікаў клубных устаноў культуры Хойніцкага раёна па тэме “Моладзь і традыцыйная народная культура”. Адкрыла семінар галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хойніцкага райвыканкама Алена Барысенка. Вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах установы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” Людміла Мельнікава распавяла ўдзельнікам аб мясцовых ініцыятывах як крэатыўным кампаненце традыцыйнай народнай культуры іпраектную дзейнасць, працу на перспектыву ў гэтым напрамку. А вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры Ірына Глушэц -аб стане і тэндэнцыях развіцця аматарскіх і аўтэнтычных фальклорных калектываў Гомельскай вобласці. Вопытам работы клуба нацыянальнай кухні, гульні і абраду “Традыцыя” Стралічаўскага цэнтра вольнага часу падзялілася яго дырэктар Наталля Кавалёва.Аб старажытным абрадзе “Провады русалкі” падрабязна расказала адна з асноўных захавальніц гэтайнематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь-Валянціна Кузьменка. Дырэктар Хойніцкага раённага дома рамёстваў Вольга Зелянкоўская на прыкладзе прадстаўленай удзельнікам семінара выставы пазнаёміла з далучэннем дзяцей і моладзі да прыгажосці і багацця народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама правяла майстар-клас па вырабу сувенірных навагодніх рукавічак. Практычную частку мерапрыемства працягнулі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Спадчына” ДУК “Цэнтр культуры г. Хойнікі” пад кіраўніцтвам Ліліі Краўчанка. Яны выканалі традыцыйныя народныя песні і з дапамогай дзяўчат- удзельніц самадзейнасціцэнтра культуры -правялі майстар-клас па народных танцах. Яшчэ адна інтэрактыўная складовая семінара была прадстаўлена раённымі клубнымі работнікамі- удзельнікі мерапрыемства маглі прадэгуставаць мясцовыя стравы беларускай кухні і распытаць рэцэпты найбольш упадабаных.