Аб выніках правядзення абласнога конкурсу інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці рэгіянальных арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў

У адпаведнасці з загадам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама ад 14.02.2017 года №31 з сакавіка 2017 года па студзень 2018 года быў праведзены абласны конкурс інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці рэгіянальных арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў.

Конкурс, скіраваны на павышэнне эфектыўнасці і якасці інфармацыйнага і метадычнага забеспячэння культурна-забаўляльных устаноў, стымуляваў удасканаленне сістэмы інфармацыйна-метадычнага забеспячэння дзейнасці метадычных службаў, спрыяў выяўленню перадавога вопыту па інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці.

У адпаведнасці з умовамі конкурсу і на падставе рашэння экспертнай камісіі

ЗАГАДВАЮ:

1. Прызнаць пераможцамі абласнога конкурсу інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці рэгіянальных арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў і ўзнагародзіць:

1.1. Дыпломамі і каштоўнымі сувенірамі:

дыпломам 1 ступені - аддзел арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна”;

дыпломам 2 ступені - ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага адпачынку насельніцтва”;

дыпломам 3 ступені - ДУК “Светлагорскі цэнтр народнай творчасці”.

1.2. Дыпломамі ў намінацыі “Прэзентацыя раёна”:

“За яскравае асвятленне культурнага жыцця раёна” - ДУК “Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”, аддзел метадычнай работы ДУ “Цэнтр культуры Гомельскага раёна”;

“За стварэнне фота- і відэапрадукцыі аб культурным жыцці раёна” - ДУК “Светлагорскі цэнтр народнай творчасці”;

“За актыўны пошук новых форм пашырэння інфармацыі аб самадзейнай творчасці раёна” - аддзел культурна-дасугавай дзейнасці ДУ “Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

“За супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі” - ДУК “Калінкавіцкі цэнтр культуры і народнай творчасці”.

1.3. Дыпломамі ў намінацыі “Выдавецкая дзейнасць”:

“За поспехі ў стварэнні сістэмы рэпертуарнага і метадычнага забеспячэння ўстаноў культуры раёна” - ДУК “Мазырскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, ДУ “Добрушскі раённы палац культуры”;

“За выдавецкую дзейнасць, якая прапагандуе самабытнасць традыцыйнай культуры рэгіёну” - ДУК “Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры”, ДУК “Рэчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

“За актыўную і плённую працу па прапагандзе самадзейнай творчасці рэгіёну” - аддзел арганізацыйна-метадычнай работы ДУ “Брагінскі раённы дом культуры”;

1.4. Дыпломамі ў намінацыі “Рэкламная і PR-дзейнасць”:

“За стварэнне і падтрымку станоўчага іміджа ўстаноў культуры раёна сродкамі рэкламы” - ДУК “Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага адпачынку насельніцтва”;

“За дызайн і выраб рэкламнай прадукцыі” - метадычны кабінет ДУК “Нараўлянскі раённы дом культуры”, аддзел арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Чачэрскі раённы дом культуры”;

“За крэатыўную падачу матэрыялаў, сучасны і арыгінальны падыход да рэкламнай і выдавецкай дзейнасці” - метадычны кабінет ДУК “Кармянскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу”;

“За рэкламную падтрымку культурных брэндаў раёна” - аддзел арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна”.

2. Узнагародзіць граматамі за ўдзел у абласным конкурсе інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці рэгіянальных арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў:

аддзел арганізацыйна-метадычнай і культурна-масавай работы ДУК “Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Жлобінскага раёна”;

сектар па рабоце з сельскімі ўстановамі ДУК “Гарадскі цэнтр культуры г.п. Лоеў”;

ДУК “Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага адпачынку насельніцтва і метадычнай работы”;

ДУК “Раённы дом культуры г.Хойнікі”;

ДУК “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”;

аддзел арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”;

гарадскі метадычны цэнтр філіяла ДУ “Гарадскі цэнтр культуры”,

г. Гомель.

3. Правесці 31 студзеня 2018 года абласны семінар кіраўнікоў рэгіянальных арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў па выніках конкурсу на базе ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” (3 этап конкурсу інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці рэгіянальных арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў).