Выстава майстэрні дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудесница» культурна-спартыўнага комплексу Транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» «Натхненне»

10 студзеня 2018 года ў 16:00 у выставачнай зале ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» адбудзецца адкрыццё выставы майстэрні дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудесница» культурна-спартыўнага комплексу Транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» «Натхненне».

Кіруе калектывам Палто Алена Васільеўна. Больш чатырох гадоў яна перадае свой багаты вопыт удзельнікам майстэрні, сярод якіх работнікі чыгункі, ветэраны працы, пенсіянеры.

Выкананыя майстрамі работы - гэта чараўніцтва, якое дорыць радасць стварэння. Кожная вышытая карціна для майстрых - гэта не проста ўпрыгожванне інтэр'еру, гэта маленькая гісторыя, часціца жыцця.

Гарманічнае спалучэнне здаўна распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва матывавала на рэалізацыю творчых ідэй. У іх прачытваецца цесная сувязь з беларускімі традыцыямі, прадстаўлены своеасаблівы сінтэз матэрыялу і ідэі.

На выставе будуць прадстаўлены розныя віды вышыўкі: крыжам, атласным і стужкамі, вышыўка фрагментаў традыцыйных арнаментаў, а таксама бісерапляценне, беларускія лялькі, абярэгі і інш.

Запрашаем Вас наведаць выставу і акунуцца ў свет прыгажосці! Зарадзіцца энергіяй і новымі ўражаннямі можна па 9 лютага 2018 года.