Сумесная выстава работ з бяросты, лазы, скані майстроў Гомельскай вобласці і г. Гомеля “Скарбніца”

31 ліпеня 2018 года ў 16:00 у выставачнай зале ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” адбудзецца адкрыццё сумеснай выставы работ з бяросты, лазы і скані майстроў Гомельскай вобласці і горада Гомеля “Скарбніца”.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы з прыродных матэрыялаў, зробленыя таленавітымі мастакамі з розных раёнаў Гомельскай вобласці.

Пляценне з лазы - адзін з самых старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Нашы продкі стваралі з гэтага матэрыялу мноства розных рэчаў, якія былі неабходныя ў побыце. З дапамогай лазы можна зрабіць не толькі кошык і плеценую мэблю, але і куфэркі, падносы, вазы і нават скульптуры.

Работы, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць не толькі старажытныя бытавыя традыцыі, але і новы погляд на магчымасці выкарыстання матэрыялу.

Вырабы з бяросты і лазы лёгка ўвайшлі ў сучасны інтэр'ер, а дзякуючы сваёй прыгажосці, мэтазгоднасці і высокай мастацкай якасці яны з'яўляюцца не толькі элементамі побыту, але і творамі традыцыйнага народнага мастацтва.

Запрашаем усіх аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і жыхароў горада палюбавацца шэдэўрамі народнай творчасці!

УВАХОД ВОЛЬНЫ!