Як прайшла страла…

Старажытны абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы” прайшоў як заўсёды на саракавы дзень пасля Вялікадня, на Ушэсце ў вёсцы Казацкія Балсуны і аграгарадку Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Вядучымі метадыстамі ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” праведзены маніторынг вышэйназванай фальклорна-абрадавай традыцыі, які пацвердзіў яе жыццяздольнасць.

Казацка-Балсунскі абрад мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

На фота:

  • Шыльда напачатку вёскі Казацкія Балсуны.
  • Прыбраныя жанчыны, удзельніцы фальклорна-этнаграфічнага гурта “Казачка” Казацка-Балсунскага клуба народных традыцый - Марыя Карпенка, Улляна Васькова, Ганна Камісарава, а таксама іншыя жыхары вёскі, а таксама школьнікі з аг. Вялікія Нямкі водзяць карагоды.
  • Удзельнікі стралы з абрадавым шарэнгавым карагодам-шэсцем “Як пашчу стралу вудоль па сялу…” накіроўваюцца за вёску да жытнёвага поля.
  • Зялёнае жытнёвае поле.
  • Дзеці расселіся па трох “кучках”.
  • Карагод у полі.
  • Усе зрываюць па дзевяць каласкоў жыта, каб дома пакласці іх за іконы.
  • І дарослыя, і дзеці вяртаюцца з поля са своеасаблівымі “падарункамі” - каласкамі жыта.

 

У аграгарадку Стаўбун да асноўных завадатарак абраду - удзельніц народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Стаўбунскія вячоркі” Стаўбунскага сельскага дома культуры - далучыліся мясцовыя жыхары, а таксама госці з Веткі, Гомеля, Мінска і Масквы.