“Тураўскі карагод” у Пагосце

 

Супрацоўнікі аддзела народнай традыцыйнай культуры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” 6 мая 2018 г. здзейснілі маніторынг правядзення абраду “Тураўскі карагод” на свята Юр’я ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Абрад у 2004 годзе стаў першым у краіне сярод нематэрыяльных элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, узятых пад дзяржаўную ахову. У 2018 годзе пададзена прапанова аб уключэнні гэтага абраду ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.