Вучоба кадраў у галіне традыцыйнай народнай культуры

 

Асноўная мэта ўсіх форм работы з народнай спадчынай сваёй малой Радзімы – падтрымка жывучасці традыцыі, наданне новых імпульсаў яе існаванню, стымуляванне культработнікамі працэсаў самаарганізацыі жыхароў, і асабліва вясковай моладзі. Таму з мэтай павышэння кваліфікацыі работнікаў структурна-метадычных падраздзяленняў і цэнтраў, клубных устаноў і кіраўнікоў аматарскіх калектываў у Ельскім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці прайшлі семінары “Моладзь і традыцыйная народная культура”. Удзел прынялі і вядучыя метадысты ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”, якія расказалі аб стане і тэндэнцыях развіцця аматарскіх і аўтэнтычных фальклорных калектываў Гомельскай вобласці, іх удзеле ў фестывальна-відовішчных акцыях і афіцыйных мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, а таксама аб прасоўванні і рэалізацыі мясцовых ініцыятыў супольнасцямі вёсак і аграгарадкоў як крэатыўным кампаненце ў традыцыйнай народнай культуры.

У час правядзення семінара ў аграгарадку Кочышчы Ельскага раёна ў Качышчанскім цэнтры культуры і вольнага часу дзяржаўнай установы культуры “Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы” адбыўся прагляд тэматычнай праграмы “Калі ласка, у нашу хату!” у рамках турыстычнага маршруту “Палескія таленты”. Удзельнікі раённага семінара даведаліся аб вопыце работы сваіх калег з Валаўскага цэнтра народных традыцый дзяржаўнай установы культуры “Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы”.

Пры правядзенні семінара ў дзяржаўнай установе культуры “Гарадскі цэнтр культуры гарадскога пасёлка Лоеў” сельскія клубныя работнікі Лоеўскага раёна расказалі аб далучэнні дзяцей і моладзі да прыгажосці і багацця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамёстваў, а таксама аб святкаванні каляндарна-земляробчых свят і абрадаў – Каляд (бытуюць паўсюдна) і Купалля (у населеным пункце Пярэдзелка). Пасля гэтага адбыўся прагляд выставы самых розных лялек на любы густ – траўніц, мотанак, якую арганізавалі і правялі культработнікі Страдубскага цэнтра культуры і вольнага часу дзяржаўнай установы культуры “Гарадскі цэнтр культуры гарадскога пасёлка Лоеў”.