Адкрытае абласное свята-конкурс майстроў выцінанкі «Ажурныя мары-2019» у рамках ХХVІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

11 ліпеня 2019 года у рамках ХХ V ІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбылося адкрытае абласное свята-конкурс майстроў выцінанкі «Ажурныя мары-2019», прысвечанае Году малой радзімы.

Конкурс праводзіцца з мэтай захавання і развіцця традыцый выцінанкі Віцебшчыны і Беларусі, папулярызацыі творчасці вядучых майстроў выцінанкі, павышэння прафесійнага ўзроўню і ўстанаўлення цесных творчых кантактаў паміж майстрамі выцінанкі з розных рэгіёнаў вобласці і рэспублікі, а таксама іншых дзяржаў: Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы.

Гомельскую вобласць паспяхова прадставіла Каўрус Юлія Віктараўна – народны майстар Рэспублікі Беларусь, дырэктар ГУК «Нараўлянскі раённы цэнтр рамёстваў».

Юлія Віктараўна ў поўнай меры раскрыла тэму конкурснага задання, а экспертная камісія высока ацаніла якасць выкананай працы.

Па выніках свята-конкурсу майстроў выцінанкі «Ажурныя мары-2019» яна ўзнагароджана дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Выцінанка з каляровай паперы».

21 июля 2019 года стал обладателем Гран-при на областном конкурсе творческой молодёжи «Пад белыми крылами» в городе Буда-Кошелёво.