Абласны конкурс разьбы па дрэве “Ажыўшая даўніна”

 

 

З 5 па 14 жніўня 2019 года ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна праходзіў абласны конкурс разьбы па дрэве “Ажыўшая даўніна”.

Ужо каторы год на конкурс збіраюцца лепшыя майстры Гомельскай вобласці, якія дэманструюць сваё майстэрства разьбы па дрэве, ператвараючы драўляныя бярвенні ў творы мастацтва.

У конкурсе прымалі ўдзел 10 разьбяроў з Акцябрскага, Добрушскага, Петрыкаўскага, Жлобінскага, Жыткавіцкага раёнаў і горада Гомеля.

На працягу дзесяці дзён майстры выраблялі драўляныя скульптуры па матывах аповесці Якуба Коласа “Дрыгва” і драмы “У пушчах Палесся”, прысвечаных партызанскаму шляху дзеда Талаша, а таксама трылогіі Івана Мележа “Палеская хроніка”.

Па выніках конкурсу ўзнагароды атрымалі:

дыплом I ступені: Сілкоў Васіль Рыгоравіч (г. Гомель);

дыплом II ступені: Мінкоў Валерый Леанідавіч (Добрушскі раён);

дыплом II І ступені: Долічаў Сяргей Ціханавіч (Добрушскі раён).

Дыпломамі ў намінацыях узнагароджаны:

“За высокае майстэрства і мастацкі густ” – Мінкоў Раман Валер’евіч (Добрушскі раён);

“За лепші мастацкі вобраз” – Зэра Аляксандр Віктаравіч (Жыткавіцкі раён), Кніга Аляксандр Адамавіч (Петрыкаўскі раён);

“За лаканізм і выразнасть твора” – Градуленка Аляксей Аляксандравіч (Жлобінскі раён), Расолаў Віктар Аляксеевіч (г. Гомель);

“За захаванне і творчае развіццё традыцый разьбы па дрэве” – Афанасенка Андрэй Яўгенавіч (Акцябрскі раён), Батан Аляксей Фёдаравіч (Петрыкаўскі раён).

 

Фота: А. Пічушкін