Абласны семінар па гісторыка-культурнай спадчыне

 

Супрацоўнікі ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” прынялі ўдзел у абласным семінары работнікаў культуры, адказных за ахову гісторыка-культурнай спадчыны, на тэму “Матэрыяльная і духоўная гісторыка-культурная спадчына: стан і перспектывы”.

Мерапрыемства адбылося ў г.п. Брагін 7–8 жніўня 2019 года. Насычаная праграма ўключыла пленарнае пасяджэнне з выступамі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брагінскага райвыканкама С.А. Даўгуляўца, галоўнага спецыяліста аддзела мастацтва і аховы гісторыка-культурнай спадчыны галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама С.В. Разанава, старшага памочніка пракурора Гомельскай вобласці, старшага саветніка юстыцыі І.В. Хіжанок, загадчыка аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” Д.М. Ліндзянкова. Вядучыя метадысты аддзела народнай традыцыйнай культуры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” І.В. Глушэц і Л.Г. Мельнікава распавялі прысутным аб рабоце з нематэрыяльнай культурнай спадчынай у Гомельскай вобласці, пазнаёмілі з выданнямі ўстановы, прысвечанымі традыцыйнай народнай культуры, раскрылі актуальную ў накірунку культурна-пазнавальнага турызму тэму этнатурызму як рэсурсу культурнай ідэнтыфікацыі рэгіёна.

Удзельнікі семінара наведалі і азнаёміліся з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны г.п. Брагін, практыкай работы дзяржаўных устаноў культуры “Брагінскі гістарычны музей з карціннай галерэяй” і “Хойніцкі раённы краязнаўчы музей”, а таксама з дзейнасцю дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы “Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік”.

 

Фота: Глушэц І.В., Мельнікава Л.Г.