Канцэртны сезон у горадзе над Сожам

 

У мінулую нядзелю – 26 мая – на летняй эстрадзе дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” з канцэртнай праграмай перад гамяльчанамі і гасцямі горада Гомеля выступілі самадзейныя артысты Брагінскага раёна. Вельмі спадабалася гледачам выступленне як аматарскіх калектываў – вакальнага ансамбля “Белыя росы” ДУК “Брагінскі раённы дом культуры”, народнага ансамбля народнай песні “Весялуха” ДУК “Камарынскі культурна-спартыўны цэнтр”, так і індывідуальных выканаўцаў – Ксеніі Міхайлавай і Вячаслава Гаршкова. З захапленнем гледачы слухалі сусветна вядомыя хіты ў выкананні музыканта-саксафаніста Віталя Клімовіча.

Тэкст, фота: Людміла Мельнікава