Канцэртны сезон у горадзе над Сожам

7 ліпеня 2019 года на летняй эстрадзе дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» адбыўся справаздачны канцэрт творчых калектываў устаноў культуры Лоеўскага раёна. У гэты цудоўны летні дзень гледачам падарылі хвіліны радасці і шмат-шмат станоўчых эмоцый артысты Колпенскага, Уборкаўскага і Маліноўскага цэнтраў культуры і вольнага часу - гэта Аляксандра і Павел Чыкавы, Наталля Чуўюрава, Алена Баршчун, Галіна Марчанка, Любоў Барадзіна і Аляксандр Грабянцоў.