Абласны конкурс нацыянальнага касцюма «Палатно стагоддзяў»

14 верасня 2019 года ў горадзе Гомелі прайшоў абласны конкурс нацыянальнага касцюма «Палатно стагоддзяў». Мерапрыемства адбылося ўпершыню і стала часткай святкавання Дня горада.

Удзельнікі з 14 раёнаў Гомельскай вобласці прадэманстравалі сваё майстэрства і раскрылі творчы патэнцыял у наступных намінацыях: «Этнаграфічны касцюм», «Аўтарскі касцюм», «Сцэнічны нацыянальны касцюм» і «Галаўныя ўборы і аксэсуары».

 

Вынікі конкурсу будуць апублікаваны пазней.