Пераможцы абласнога конкурсу нацыянальнага касцюма «Палатно стагоддзяў»

 

 

Па выніках абласнога конкурсу нацыянальнага касцюма «Палатно стагоддзяў», які адбыўся ў г. Гомелі 14 верасня 2019 года ў рамках святкавання Дня горада, узнагароджаны:

  • дыпломам I ступені: гурток ткацтва «Ніток» Неглюбскага сельскага цэнтра ткацтва ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;

  • дыпломам II ступені: Ліплянскі сельскі дом культуры ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;

  • дыпломам III ступені: Лой Ганна Пятроўна, народны клуб аматараў народнай творчасці «Вечарына», Жыткавіцкі раённы цэнтр фальклору.

 

Таксама журы адзначыла:

  • дыпломам за папулярызацыю традыцый малой радзімы: Шыпкова Віктара Уладзіміравіча, Гомельскі раён;

  • дыпломам за захаванне нацыянальнай гістарычнай спадчыны: Клімовіч Таццяну Віктараўну, ДУК «Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей».

Фота: Пічушкін А.