“Траецкі карагод на Веткаўшчыне” збірае сяброў…

З мэтай захавання і папулярызацыі нематэрыяльнай спадчыны і лакальных народных традыцый свайго рэгіёна – песенных, танцавальных, інструментальных, вусна-паэтычных, – для жыхароў і гасцей Веткаўскага раёна на Троіцу ў горадзе Ветка прайшло VIII адкрытае раённае свята фальклору “Траецкі карагод на Веткаўшчыне”. Мерапрыемства было праведзена па наступных намінацыях: фальклорныя калектывы, сольныя спевы (фальклор), выканаўцы прыпевак, гарманісты (сольнае, ансамблевае выкананне), выканаўцы народнага побытавага танца, выканаўцы тэатральнага жанру. Намінацыі былі прадстаўлены народным фальклорна-этнаграфічным калектывам “Стаўбунскія вячоркі” Стаўбунскага сельскага дома культуры ДУК “Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”, народным фальклорным ансамблем “Рэчанька” Старасельскага сельскага дома культуры ДУК “Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”, народным фальклорным ансамблем “Крыніцы” ДУК “Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”, народным фальклорным калектывам “Лёс” Бабіцкага сельскага клуба ДУК “Чачэрскі раённы дом культуры”, народным фальклорным калектывам “Ажына” Валосавіцкага сельскага клуба ДУК “Чачэрскі раённы дом культуры”, фальклорным калектывам “Сябрына” ДУК “Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры”, індывідуальнымі выканаўцамі вышэйназваных раёнаў, а таксама выканаўцамі Маркавіцкага сельскага дома культуры ДУК “Цэнтр культуры Гомельскага раёна”, грамадскага маладзёжнага краязнаўчага аб'яднання “Талака”, ДУК “Добрушскі раённы Палац культуры”, Бывалькаўскага сельскага дома культуры, Уборкаўскага цэнтра культуры і вольнага часу ДУК “Гарадскі цэнтр культуры г.п. Лоеў”, Камунараўскага палаца культуры ДУК “Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры”.

Па выніках конкурсных выступленняў пераможцы атрымалі дыпломы I , II і III ступеняў. Усе астатнія былі ўзнагароджаны граматамі за ўдзел.

Цікавасць у гледачоў выклікала выстава вырабаў народнай мастацкай творчасці вядомых майстроў Добрушскага, Лоеўскага раёнаў, а таксама горада Гомеля.

Арганізатар свята – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Веткаўскага райвынканкама, ДУК “Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці”.

 

Тэкст і фота: Л. Мельнікава