ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”

ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”, прысвечаны Году малой радзімы, адбыўся ў г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна і г. Калінкавічы 6 і 13 красавіка 2019 года. Мерапрыемства правяла ўстанова “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Абласны конкурс праводзіцца з мэтамі аднаўлення, захавання і пераемнасці традыцыйнага танцавальнага мастацтва Гомельскай вобласці, далучэння маладога пакалення да нацыянальнай культурнай спадчыны. За яго 20-гадовую гісторыю агульная колькасць удзельнікаў з усіх раёнаў Гомельскай вобласці – каля 900 танцавальных пар.

У сёлетнім конкурсе прынялі ўдзел 90 танцавальных пар з 18 раёнаў Гомельскай вобласці, якія змагаліся паміж сабой у пяці ўзроставых катэгорыях. Танцоры ад 9 да 82 гадоў выканалі 21 народны побытавы танец Гомельшчыны.