Аб удзеле творчай дэлегацыі Гомельскай вобласці ў ХІ Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы «Вясновы букет»

25 мая 2019 года ў г. Мінск на тэрыторыі Верхняга горада адбыўся ХІ Рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Вясновы букет». Творчую дэлегацыю Гомельскай вобласці прадставілі майстры з Акцябрскага, Веткаўскага, Добрушскага, Жлобінскага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Рагачоўскага, Рэчыцкага, Светлагорскага, Чачэрскага раёнаў, а таксама г. Гомель. Яны прадэманстравалі традыцыйныя рамёствы, такія як ганчарная справа, ткацтва, вышыўка, лазапляценне, мастацкая апрацоўка бяросты, разьба па дрэву, тэкстыльная і абярэгавая лялька, выцінанка і інш.

 

Па выніках ХІ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет» у скарбонцы Гомельскай вобласці 8 дыпломаў:

  • ДУК «Акцябрскі раённы дом рамёстваў» – 1 месца;
  • ДУК «Неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва» – 1 месца;
  • ДУК «Стрэнькаўскі раённы цэнтр рамёстваў» – 1 месца;
  • Мінкоў Валерый Леанідавіч (разьба па дрэву), ДУК «Раённы цэнтр рамёстваў н.п. Івакі» – 2 месца;
  • Расолаў Віктар Аляксеевіч (разьба па дрэву), г.Гомель – 2 месца;
  • Пазгалёва Ірына (бісерапляценне), г. Рэчыца – 2 месца;
  • Сілкоў Васіль Рыгоравіч (разьба па дрэву), г. Гомель – 3 месца;
  • Батан Аляксей Фёдаравіч (разьба па дрэву), ДУК «Петрыкаўскі раённы дом рамёстваў» – 3 месца;

На сцэнічнай пляцоўцы выступіў народны ансамбль народнай песні «Верас» ДУК «Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры», які таксама быў адзначаны дыпломам за ўдзел.

Работы майстроў былі ацэнены экспертнай камісіяй на чале са старшынёй Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь Сахутай Яўгенам Міхайлавічам, які адзначыў экспазіцыю Гомельскай вобласці лепшай сярод рэгіёнаў рэспублікі.