Александрыя збірае сяброў

11-12 ліпеня 2020 года ў аг. Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці адбудзецца Рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”).
У рамках традыцыйнага “Александрыйскага кірмашу” пройдзе “Свята народнага касцюма”, падчас якога прадстаўнікі г. Гомеля і 10 раёнаў Гомельскай вобласці прапануюць гасцям свята экспазіцыі і парад народных беларускіх касцюмаў рэгіянальных строяў, а таксама майстар-цэнтры па традыцыйных рамёствах.