Аб выніках правядзення абласнога конкурсу вядучых гульнёвых праграм «Зажигай-ка!»

 

У адпаведнасці з загадам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама

ад 20 лютага 2020 года № 32 у жніўні 2020 года праведзены абласны конкурс вядучых гульнёвых праграм «Зажигай-ка!», дзе былі прадстаўлены 21 конкурсная праграма з 20 раёнаў вобласці і г.Гомеля.

Конкурс садзейнічаў павышэнню прафесійнага ўзроўню спецыялістаў культурна-дасугавых устаноў у правядзенні гульнёвых праграм, укаранення сучасных гульнёвых тэхналогій у практыку дзейнасці, абагульнення і распаўсюджвання вопыту работы.

У адпаведнасці з умовамі конкурсу і на падставе рашэння журы ЗАГАДВАЮ:

1. Прызнаць пераможцамі абласнога конкурсу вядучых гульнёвых праграм «Зажигай-ка!» і ўзнагародзіць дыпломамі і каштоўнымі падарункамі:

1.1. У намінацыі «гульнёвая праграма для дарослых»:

дыпломам I ступені і каштоўным падарункам Вераксу Людмілу ДУК «Петрыкаўскі раённы дом культуры»;

дыпломам II ступені і каштоўным падарункам творчы калектыў філіяла «Юравіцкі сельскі дом культуры» ДУК «Калінкавіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;

дыпломам III ступені і каштоўным падарункам творчы калектыў філіяла «Губіцкі сельскі дом культуры» ДУК «Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры».

1.2. У намінацыі «гульнёвая праграма для дзяцей»:

дыпломам I ступені і каштоўным падарункам Жынко Таццяну, Фёдараву Галіну, ДУК «Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Жлобінскага раёна»;

дыпломам II ступені і каштоўным падарункам Пархоменка Марыну, Лаўрыенка Галіну, ДУ «Добрушскі раённы Дварэц культуры»;

дыпломам III ступені і каштоўным падарункам Кастэнка Святлану ДУ «Гарадскі цэнтр культуры» г.Гомель.

1.3. Спецыяльным дыпломам і каштоўным падарункам за лепшую сучасную фальклорную праграму Патапенка Кацярыну, ДУК «Чачэрскі раённы дом культуры».

2. У сувязі з добрым узроўнем конкурсных праграм рашэннем аргкамітэта ўвесці 2 дадатковых спецыяльных дыплома і узнагародзіць:

– за захаванне і папулярызацыю мясцовых беларускіх гульняў –творчы калектыў філіяла «Коленскі сельскі цэнтр культуры і вольнага часу» ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва»;

– за папулярызацыю дваровых гульняў «савецкага перыяду» – Саловіч Ларысу, Гормаш Вольгу філіяла «Маладзёжны культурна-аздараўленчы цэнтр» ДУК «Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна».

3. Узнагародзіць граматаміза ўдзел у конкурсе:

Густаву Алену, Бартноўскую Алену, ДУК «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;

Драбышэўскую Людмілу, філіял «Улукаўскі дом культуры» ДУ «Цэнтр культуры Гомельскага раёна»;

Шубіну-Грэкаву Людмілу, філіял «Скараднянскі сельскі дом культуры» ДУК «Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы»;

Смольскую Алену, ДУК «Кармянскі раённы цэнтр культуры і вольнага часу»;

Творчы калектыў аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;

Чыкаву Вольгу, філіял «Уборкаўскі цэнтр культуры і вольнага часу» ДУК «Гарадскі цэнтр культуры г.п. Лоеў»;

Мурыну Алу, філіял «Прудкоўскі сельскі дом культуры» ДУК «Мазырскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;

Цалка Людмілу, філіял «Нараўлянскі цэнтр фальклору» ДУК «Нараўлянскі раённы дом культуры»;

Ярац Зінаіду, філіял «Караваціцкі сельскі дом народнай творчасці» ДУК «Рэчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;

Пунтус Вольгу, філіял «Баравікоўскі сельскі дом культуры» ДУК «Светлагорскі цэнтр народнай творчасці»;

Чугункову Алесю, Кавалеву Наталью ДУК «Рагачоўскі цэнтр культуры і народнай творчасці»;

Варабей Марыну, ДУК «Хойніцкі раённы дом культуры».