Пра цэнтр

ВАКАНСИИ

План мероприятий учреждения «Гомельский областной центр народного творчества» по реализации Директивы Президента Республики Беларусь от 11.03.2004 № 1 «О мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины» (в редакции Указа Президента Республики Беларусь от 12.10.2015 №420)

Асноўныя віды дзейнасці: :

• вывучэнне, захаванне і трансляцыя ўзораў традыцыйнай культуры (абрады, вусная народная творчасць, рамёствы і г.д.);

• развіццё аматарскай творчасці ў розных яе праявах (мастацкая самадзейнасць, клубы па інтарэсах, прыкладная творчасць);

• збор і апрацоўка інфармацыі аб клубнай дзейнасці;

• укараненне і эксплуатацыя галіновага інтэграванага банка даных "Культура Беларусі";

• арганізацыя ўдзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх, а таксама правядзенне абласных і рэгіянальных фестываляў, святаў, аглядаў, конкурсаў народнай творчасці, фальклору і рамёстваў;

• арганізацыя выстаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва;

• рэалізацыя мастацкіх вырабаў народных майстроў і самадзейных мастакоў;

арэнда канферэнц-залы;

• ажыццяўляе на платнай аснове работы і паслугі ў паліграфічнай дзейнасці, распрацоўвае дызайн і вырабляе буклеты, брашуры; дыпломы, граматы; сертыфікаты; ўлёткі, флаеры; паштоўкі; запрашэнні, запрашальныя білеты; плакаты, постары, афішы (фармат А3, А4); календары; канцылярскія кнігі; часопіс уліку гуртковай работы; часопіс работы аматарскага аб'яднання (клуба па інтарэсах).

Гісторыя стварэння ўстановы::

Гісторыя ўстановы пачынаецца з красавіка 1939 года, калі ў адпаведнасці з пастановай Савета народных Камісараў БССР у абласцях былі арганізаваны Дамы народнай творчасці.

За гады існавання арганізацыя перайменоўвалася ў абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культпрасветработы, абласны навукова-метадычны цэнтр культуры, абласны цэнтр народнай творчасці . У цяперашні час - установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці » .

Цэнтр з'яўляецца метадычнай установай, як ая забяспечвае падтрымку і развіццё народнай аматарскай творчасці і традыцыйнай рэгіянальнай культуры ў розных іх праявах; садзейнічае ўкараненню ў практыку лепшага вопыту работы, сучасных методык і тэхналогій арганізацыі сацыякультурнай дзейнасці; арганізуе разнастайныя формы павышэння прафесійнага майстэрства культработнікаў і кіраўнікоў аматарскіх калектываў.

Цэнтр захоўвае і прымнажае багатыя культурныя традыцыі Гомельшчыны, праводзячы абласныя мемарыяльныя фестывалі памяці знакамітых землякоў - народнага артыста БССР А. А. Рыбальчанка, Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Т. К. Лапацінай, музычнага дзеяча Г.  І .   Жыхарава; традыцыйную сустрэчу моладзі прымежных абласцей Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны, фестывалі фальклору і рамёстваў, нацыянальных культур і г. д. Брэндамі вобласці з’яўляюцца Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі», Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня», Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» і Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод».