Календарь событий - 2017

Сакавік 2017 - сакавік 2018 - г.Гомель - Абласны конкурс інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці рэгіянальных арганізацыйна-метадычных структурных падраздзяленняў і цэнтраў
Удзельнікі: рэгіянальныя арганізацыйна-метадычныя структурныя падраздзяленні і цэнтры аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў.
Мэта: павышэнне эфектыўнасці і якасці інфармацыйнага і метадычнага забеспячэння культурна-дасугавых устаноў; прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці метадычных службаў і павышэнне прафесійнага майстэрства іх работнікаў.

Сакавік - г.Мазыр, г.Жлобін - V абласны конкурс дзіцячай і юнацкай эстраднай песеннай творчасці “Ступень к успеху”
Удзельнікі: вакальныя ансамблі (да 9 чалавек) і салісты з эстраднай манерай выканання, якія прадстаўляюць палацы і дамы культуры, сельскія ўстановы культуры, дзіцячыя музычныя школы і школы мастацтваў (незалежна ад ведамаснай прыналежнасці).
Мэта: патрыятычнае выхаванне; папулярызацыя і развіццё дзіцячай і юнацкай эстраднай песеннай творчасці; адкрыццё юных таленавітых выканаўцаў і падрыхтоўка іх да ўдзелу ў прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах; далучэнне да лепшых традыцый беларускага і замежнага эстраднага вакала; арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў.

Красавік - г.Калінкавічы, г.п.Уваравічы - V ІІІ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”
Удзельнікі: дзіцяча-юнацкія танцавальныя пары (незалежна ад ведамаснай прыналежнасці), моладзь, носьбіты танцавальнага фальклору.
Мэта: аднаўленне, захаванне і пераемнасць традыцыйнага танцавальнага мастацтва; выхаванне ў падрастаючага пакалення патрыятычных пачуццяў; умацаванне нацыянальнай самасвядомасці, а таксама адметнасці праз аўтэнтычны танец, музыку, народны этыкет, касцюм.
Задачы: далучэнне дзяцей, падлеткаў, моладзі да танцавальнай спадчыны бацькаўшчыны,практычнае засваенне імі мясцовых узораў;папулярызацыя і перадача мясцовых узораў нашчадкам.

Май - г.Мінск (Лошыцкі парк) - Рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Вясновы Букет”
Удзельнікі: рамеснікі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Мэта : падтрымка народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў; аднаўленне рэдкіх і забытых відаў традыцыйных рамёстваў; павышэнне сацыяльнага і творчага статусу народных майстроў; папулярызацыя народных мастацкіх рамёстваў і промыслаў.

Май - г.Рэчыца - Абласны конкурс харавого мастацтва імя Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Т.К. Лапацінай
Удзельнікі: харавыя калектывы з найменнем “народны” (незалежна ад ведамаснай прыналежнасці).
Мэта: развіццё і папулярызацыя харавых спеваў; павышэнне выканаўчага майстэрства калектываў; узбагачэнне рэпертуару лепшымі ўзорамі беларускага песеннага мастацтва.

Чэрвень - Традыцыйная сустрэча прыгранічных абласцей Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Украіна
Удзельнікі: фальклорныя калектывы, рамеснікі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Мэта: я днанне народаў рэспублік ; умацаванне культурных сувязяў .

Ліпен ь - г.Віцебск - Міжнародны фестываль мастацтваў Славянскі базар
Удзельнікі: мастакі, рамеснікі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Мэта: захаванне і развіццё традыцыйнай культуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; абмен творчым вопытам; ўсталяванне інтэрнацыянальных сувязяў.

Ліпень - Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, в.Александрыя - Свята “Купалле” “Александрыя збірае сяброў”
Удзельнікі:
фальклорныя калектывы рамеснікі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Мэта: з ахава нне і развіц цё беларуск ай традыцыйнай культур ы і дэкаратыўна-прыкладно га мастацтва .

Ліпень - г.Рэчыца - Абласное свята-конкурс сямейнай творчасці “Сем - Я”
Удзельнікі: калектывы сямейнай і сямейна-роднаснай (складзеныя з некалькіх сямей) аматарскай мастацкай творчасці па ўсіх відах і жанрах народнага мастацтва, у тым ліку дэкаратыўна-прыкладнога, пекарскага (незалежна ад месца пражывання і ўзросту ўдзельнікаў).
Мэта: садзейнічанне мэтанакіраванай арыентацыі грамадскай думкі на агульначалавечыя каштоўнасці сям’і; садзейнічанне здароваму ладу жыцця; распаўсюджванне новых формаў сямейнага побыту і арганізацыі вольнага часу; захаванне і пераемнасць нацыянальных сямейных традыцый і абрадаў; павышэнне мастацкага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства сямейных калектываў; выяўленне, вывучэнне, распаўсюджванне і папулярызацыя новых формаў сямейнай мастацкай творчасці; падтрымка і стымуляванне сямейнай мастацкай творчасці.

Ліпень - г. Рэчыца - Абласны конкурс вядучых гульнёвых праграм “Гуляем разам!”
Удзельнікі: работнікі раённых, гарадскіх, c ельскіх устаноў культуры.
Мэта: стымуляванне прафесійнага росту вядучых і далейшае павышэнне мастацкага ўзроўню гульнёвых праграм; папулярызацыя новых формаў і ідэй у арганізацыі актыўнага адпачынку розных узроставых груп насельніцтва; стварэнне ўмоў для эфектыўных творчых кантактаў спецыялістаў культурна-дасугавай дзейнасці; абмен вопытам работы.

Жнівень - г.Светлагорск, г.Нароўля - Абласны конкурс моладзевых праграм “Будучыня ў руках маладых”
Удзельнікі: работнікі раённых, гарадскіх, c ельскіх устаноў культуры.
Мэта: фарміраванне ў маладога пакалення пачуцця годнасці за сваю Радзіму, актыўнай жыццёвай пазіцыі і адказнасці за свае ўчынкі і паводзіны; актывізацыя прафілактычнай работы па прадухіленню шкодных звычак, ужывання наркатычных і псіхатропных рэчаў сярод падлеткаў і моладзі, значнасці вядзення здаровага вобраза жыцця; актывізацыя моладзевых клубных аматарскіх фарміраванняў.

Жнівень - г.Гомель - Абласны пленэр па драўлянай скульптуры Ажы ўшая даўніна
Удзельнікі: м айстр ы разьбы па дрэве.
Мэта: абмен вопытам паміж майстрамі разьбы па дрэве; захаванне і развіццё традыцыйнага рамяства, а таксама якасці тэхналагічных прыёмаў мастацкай апрацоўкі і ўпрыгажэнняў.

Верасень - г.Гомель - IX абласное свята духавых аркестраў “Фанфары Гомель шчыны
Удзельнікі: духавыя аркестры раённых і гарадскіх дамоў, цэнтраў культуры, дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ і дамоў (цэнтраў) дзіцячай творчасці, ведамасных і прафсаюзных палацаў і дамоў культуры. Калектывы з найменнем “народны аматарскі калектыў”, “узорны аматарскі калектыў” абавязкова павінны прыняць удзел у абласным свяце.
Мэта: садзейнічанне актывізацыі творчай дзейнасці самадзейных духавых аркестраў; павышэнне мастацкага ўзроўню рэпертуару; прапаганда і папулярызацыя духавой музыкі.

Кастрычнік - г.Рагачоў - Абласны конкурс у рамках Р э спубл і канск а г а фест ы вал ю нац ыя нальных культур
Удзельнікі: мастацкія калектывы нацыянальных культурна-асветных аб'яднанняў устаноў культуры рознага тыпу, асобныя выканаўцы, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нацыянальнай кухні, накіраваныя аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых (гарадскога) выканаўчых камітэтаў.
Мэта: садзейнічанне гарманізацыі міжнацыянальных адносін і развіццю шматвекавых традыцый добратворчага ўзаемадзеяння культур нацыянальных супольнасцей Беларусі; папулярызацыя лепшых узораў паэтычнага, музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваў нацыянальных супольнасцей Беларусі; развіццё сеткі аматарскіх мастацкіх нацыянальных калектываў у культурна-асветных, навучальных і пазашкольных установах, грамадскіх арганізацыях нацыянальных супольнасцей; павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры нацыянальных аматарскіх калектываў; падтрымка творча адароных прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцей, кампазітараў, паэтаў, мастакоў, народных майстроў; умацаванне творчых і дзелавых адносін паміж установамі культуры і грамадскімі арганізацыямі нацыянальных супольнасцей; азнаямленне шырокіх колаў грамадскасці з самабытнай культурай народаў, прадстаўнікі якіх жывуць на Беларусі.

Лістапад - г.Мазыр, г.Жлобін - Абласны конкурс тэатральных калектываў з найменнем “народны аматарскі калектыў” “ ArtFest
Удзельнікі: народныя аматарскія тэатры раёнаў і гарадоў вобласці, якія прадстаўляюць дзяржаўныя ўстановы культуры. Дапускаюцца да ўдзелу калектывы, у склад якіх уваходзяць выканаўцы дзіцячага ўзросту (да 20% агульнай колькасці ўдзельнікаў).
Мэта: садзейнічанне развіццю і папулярызацыі аматарскага тэатральнага мастацтва; павышэнне мастацкага ўзроўню народных тэатраў; узбагачэнне рэпертуару лепшымі ўзорамі беларускай і замежнай драматургіі; стварэнне спрыяльных умоў для дзейнасці аматарскіх калектываў.