Гомельская вобласць на “Славянскім базары ў Віцебску”

14-18 ліпеня 2016 года творчая дэлегацыя Гомельскай вобласці ўпершыню прыняла ўдзел у XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” і прадставіла тэматычнае падвор’е “Палеская слабада”. На падвор’і працавалі майстры-рамеснікі з Добрушскага, Светлагорскага, Рагачоўскага, Петрыкаўскага, Жлобінскага раёнаў і г. Гомеля. Былі прадстаўлены розныя рамёствы: лазапляценне і саломапляценне, разьба па дрэву і вырабы з бяросты, гальванапластыка і кераміка. Жлобінскі майстар лазапляцення Віктар Давідовіч прадэманстраваў сваю калекцыю мэблі з лазы на абласным свяце “Лазовы прут”. Увесь час работу падвор’я суправаджаў спевамі і танцамі народны фальклорны ансамбль “Крынічанька” аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Светлагорскага райвыканкама (кіраўнік Ярашэнка С.А.). Гэты ж калектыў прадставіў Гомельскую вобласць на канцэртнай пляцоўцы на плошчы Свабоды.

Удзельнікі дэлегацыі годна паказалі высокі творчы патэнцыял Гомельскай вобласці, а самі атрымалі феерверк станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў!