Свята “Чырачкі” адзначылі ў Тонежы

Штогод у апошні дзень Масленічнага тыдня ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці адзначаюць свята “Чырачка”.

Падчас святкавання, якое прыпала на 13 сакавіка 2016 года, у Тонежы праводзілі зіму, спалілі яе пудзіла на вогнішчы, загукалі вясну. Адметнасць мясцовага свята–гэта традыцыйнае складанне печыва ў выглядзе “птушкі-чырачкі”, ад якой і атрымаў назву сам абрад, старажытныя абрадавыя спевы, карагоды і гульні, качанні з гары, а таксама елачка, якую напачатку пад песні ўпрыгожылі, а напрыканцы святкаваннязамацавалі на самым высокім дрэвена ўзвышшы каля вёскі (мясцовая назва “Чарныцоўскіх горах”).

Дзякуючы ўнікальнасці архаічнага абраду “Чырачка” ў студзені гэтага года прапанову аб наданні яму статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь падтрымала Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Куратарам абраду прызначана ўстанова “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”, пры непасрэдным удзеле якой падрыхтавана дакументацыя для надання дадзенага статусу. Таксама ўстановай сумесна заддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лельчыцкага райвыканкама на працягу многіх гадоў праводзяць маніторынг абраду.