“Беларуская хата на святы багата”

6 снежня разам з адкрыццём выставы “Беларуская хата на святы багата” прайшла прэзентацыя аднайменнага фальклорнага праекта, які носіць глыбокі сімвалічны сэнс.

На выставе прадстаўлены сумесныя работы майстроў г.Гомеля і раёнаў Гомельскай вобласці па вышыўцы, ткацтве і пэчворку. Акрамя таго можна ўбачыць традыцыйны побыт беларусаў, народнае мастацтва і фальклор.

У адкрыцці прымаў удзел народны фальклорны калектыў “Луца” Акцябрскага цэнтра фальклору з паказам праграмы “Капусная талака”. Таксама прайшоў майстар-клас па пэчворку ад гомельскай майстрыцы Баразны Святланы Георгіеўны. Жадаючыя змаглі не толькі пабываць у творчай атмасферы, але і навучыцца асновам ласкутнага шыцця.

Прысутнічалі студэнты ГДУ імя Ф.Скарыны, вучні СШ №51, карэспандэнты інтэрнэт-партала “Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельскай вобласці”, а таксама госці горада і вобласці.

Выстава працягнецца да 5 студзеня 2017 года.

Жыхары і госці г. Гомеля змогуць наведаць выставу па адрасу:
г. Гомель, вул. Ірынінская, 19.
Тэл./факс(80232)718639
Час працы: аўт.-пт.: 9:30-18:30, сб.: 10:00-17:00, абед: 13:30-14:30, нядз.-пн.: выхадны Уваход вольны!