Абласное свята-кірмаш “Хобі Бум”

12 верасня 2015 года ў г. Гомель ў рамках святкавання Дня горада адбылося абласное свята-кірмаш “Хобі Бум”, якое арганізавала і правяла ўстанова“Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”. Удзельнікамі свята-кірмашу сталі прадстаўнікі 18 раёнаў Гомельскай вобласці, якія паказалі гамяльчанам і гасцям горада свае захапленні: калекцыянаванне, народныя промыслы і рамёствы, сучаснае мастацтва, кулінарыя і многае іншае. Святочнаму настрою ўдзельнікаў і гасцей свята-кірмашу спрыялі выступленні фальклорных калектываў з Калінкавіцкага і Чачэрскага, ансамбляў народнай песні з Гомельскага, Брагінскага, Жлобінскага і Лоеўскага раёнаў, а таксама інструментальная музыка ад калектываў і асобных выканаўцаў з Веткаўскага, Кармянскага, Нараўлянскага, Акцябрскага і Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці. Усе ўдзельнікі “Хобі Бум”узнагароджаны дыпломамі за папулярызацыю аматарскай творчасці.