Традиционная культура

Па Вялікаму Бору русалку вадзілі…

Старажытны абрад “Провады русалкі” калісьці заўсёды праводзілі праз тыдзень ад Тройцы, на русальнай альбо, як яе яшчэ называлі ў народзе, “граной нядзелі”.

Подробнее

“Як пушчу стралу, вудоль па сялу…”

У вёсцы Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна прыбраныя жанчыны, удзельніцы фальклорна-этнаграфічнага гурта “Казачка” Казацка-Балсунскага клуба народных традыцый разам з удзельнікамі ўзорнага фальклорнага калектыву “Задорынка” Свяцілавіцкага цэнтра культуры і вольнага часу, збіраюцца на Ушэсце, на саракавы дзень ад Вялікадня водзяць карагоды па коле і пяюць.

Подробнее

Старажытная фальклорна-абрадавая традыцыя “Свята сена”

Спецыялісты ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” правялі чарговы маніторынг старажытнай фальклорна-абрадавай традыцыі “Свята сена”, які пацвердзіў яе жыццяздольнасць.

Подробнее

Нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

2 жніўня 2016 года прынята пастанова Савета Міністраў № 607 “Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”.

Подробнее

Далучыць да народных традыцый

Кульмінацыйнае свята стралы прыходзіцца на саракавы дзень пасля Вялікадня, на Ушэсце, на “чысты чацвер”, калі адбываецца сам абрад пахавання антрапаморфнай стралы.

Подробнее

Семінар і Мікольскае свята ў Гомельскім раёне

22 мая 2016 г. дзяржаўная ўстанова “Цэнтр культуры Гомельскага раёна” правяла раённы семінар для кіраўнікоў і спецыялістаў клубных устаноў на тэму “Далучэнне да нацыянальнай культуры як важны фактар духоўна-маральнага выхавання грамадзян”.

Подробнее

Дзе карагод ходзіць – там жыта родзіць

Старажытны абрад “Юраўскі карагод” штогод праходзіць 6 мая ў гонар ахоўніка дамашняй жывёлы, дабрадзея ў хатняй гаспадарцы і апекуна ўрадлівасці ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна – святога Юрыя (Ягорыя, Георгія).

Подробнее

Як ішла сула дай уздоўж сяла…

2 мая 2016 г. у вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна адбылося свята “Сула”.

Подробнее

 

Неглюбскія рушнікі – гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь

28 красавіка 2016 г. адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Подробнее

Старасельцы ў “Карагодзе сена”

Штогод “Карагод сена” на другі дзень Вялікадня збірае жыхароў аграгарадка Старое Сяло Веткаўскага раёна, што на Гомельшчыне.

Подробнее

 

Падрыхтоўка да “Берагіні”

8 красавіка 2016 года ў Гомеле адбыўся абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў харэаграфічных калектываў – удзельнікаў ХIII Рэспубліканскага конкурсу пар-выканаўцаў беларускіх народных побытавых танцаў. Апошні пройдзе ў межах ІХ Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці 23-26 чэрвеня гэтага года.

Подробнее


Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Гомельшчыны

Гомельшчына захавала архаічныя і рэдкія праявы традыцыйнай духоўнай спадчыны, шэраг якіх прызнаныя нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь:

- абрад “Юр’я” (абрад “Тураўскі карагод” на свята “Юр’я”) вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна;
- абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы” вёскі Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна;
- мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам “Палескія напевы” вёскі Новае Палессе Лельчыцкага раёна;
- мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам вёскі Казлы Ельскага раёна;
- традыцыя пакланення каменным крыжам вёсак Данілевічы і Баравое Лельчыцкага раёна (Каменныя “дзевачкі”);
- абрад “Провады русалкі” вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна; - спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі (аграгарадок Рычоў Жыткавіцкага раёна);
- абрад гукання вясны “Чырачка” ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Кожны пункт гэтага спісу – адметная духоўная практыка, дасканалае ўвасабленне традыцыйнай народнай мастацкай культуры. Захавальнікамі гэтай значнай часткі найбагацейшай духоўнай спадчыны Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца простыя вясковыя жыхары, якія паважліва ставяцца да зберажэння і трансляцыі сваіх традыцый, усімі сіламі спрыяюць іх захаванню і лічаць іх сваім сапраўдным духоўным скарбам.

Подробнее


Свята “Чырачкі” адзначылі ў Тонежы

Штогод у апошні дзень Масленічнага тыдня ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці адзначаюць свята “Чырачка”.

Подробнее


“Чырачка” – гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь

20 студзеня 2016 г. у Міністэрстве культуры адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Рашэннем сяброў Рады падтрымана прапанова аб наданні статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь абраду гукання вясны “Чырачка” ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Подробнее

Стрэчанне ў Новым Палессі

Свята Стрэчання 15 лютага адзначылі ў вёсцы Новае Палессе, што ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

Подробнее